Літва анулявала грамадзяніну Расіі від на часовае пражыванне за занадта частыя паездкі ў Расію і Беларусь. Гэта першае падобнае рашэнне ўладаў Вільнюса ў адпаведнасці з новымі правіламі.
Новыя правілы дзейнічаюць у Літве з мая. Паводле іх, грамадзяне Расіі, якія ездзяць на радзіму ці ў Беларусь часцей за адзін раз на тры месяцы, могуць страціць від на жыхарства. Дэпартамент міграцыі Літвы паведаміў, што ўжо распачатыя працэдуры расследавання ў дачыненні да яшчэ трыццаці чалавек.
Парламент у Вільнюсе прыняў правілы ў адказ на папярэджанні спецслужбаў. Паводле іх слоў, людзі, якія рэгулярна ездзяць у Расію ці Беларусь, могуць падвяргацца рызыцы вярбоўкі мясцовымі спецслужбамі.
Аднак ёсць выключэнні. Забарона на частыя паездкі не распаўсюджваецца на кіроўцаў і іншых супрацоўнікаў транспартных кампаній, якія ажыццяўляюць перавозкі ў краіны Еўрапейскага Саюза або транзітам праз Літву. Аднак яны павінны мець адпаведныя дакументы, якія пацвярджаюць мэту паездкі.
ПР/юл